Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу ігравога кіно «Маладосць на маршы»

Джан Кылджыаглу

Джан Кылджыаглу

Турцыя

Рэжысёр адзначаных ўзнагародамі фільмаў «Кошка на дарозе» і «Карнавал» (удзельнічаў у конкурсе «Маладосць на маршы» Мінскага МКФ «Лістапад» у 2014 г.), а таксама відэапраекта «P.S. Паглядзіце, калі вам будзе 35». Куратар выставы «Якія мы насамрэч». Выкладае ў Школе акцёрскага майстэрства Craft і Універсітэце імя Кадзіра Хаса.
Клаўдзія Ландсбергер

Клаўдзія Ландсбергер

Нідэрланды

Каардынатар праграмы Black Nights Star Талінскага кінафестывалю «Цёмныя ночы». Доўгі час была членам адборачнага камітэта Берлінскага МКФ і Гамбургскага фонду кіно. Член журы Еўрапейскай кінаакадэміі.