Кшыштаф Герат
Старшыня журы, Польшча
Кінаэксперт. Выпускнік Ягелонскага ўніверсітэта, вучыўся ў Інстытуце мастацтваў Польскай акадэміі навук. Член Польскай і Еўрапейскай кінаакадэмій. Дырэктар Кракаўскага МКФ. Заснавальнік і прэзідэнт Кракаўскага фонда кіно.
Гедрэ Бейнарутэ
Літва
Кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар. Доктар навук (кіназнаўства). Загадчык кафедры кіно і тэлебачання Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра. Член Саюза кінематаграфістаў Літвы. Удзельніца «Лістапада». Яе фільмы атрымалі прызнанне ў Літве і за мяжой.
Рафі Маўсісян
Арменія
Кінакрытык, рэжысёр. Магістр мастацтваў (кіназнаўства). Фестывальны адборшчык Ерэванскага МКФ «Залаты абрыкос» (2012-2018). Аўтар і вядучы праграмы, прысвечанай сучаснаму армянскаму кіно, на Грамадскім тэлебачанні Арменіі.
Зося Радкевіч
Расія
Рэжысёр, аператар. Скончыла майстэрню дакументальнага кіно і тэатра Марыны Разбежкінай і Міхаіла Угарава. Яе фільмы «Мой сябар Барыс Нямцоў» і «Белая мама» былі адзначаны прызамі міжнародных кінафестываляў (Кракаўскі МКФ, МКФ «Пасланне да чалавека» і інш.).
Алег Чорны
Францыя, Беларусь
Мастак, рэжысёр. Аўтар дакументальных і ігравых фільмаў, кінапартрэтаў, «палітычных пейзажаў» у руху, а таксама работ, якія не ўкладваюцца ў межы традыцыйных жанраў (эксперыментальнае кіно, відэамастацтва і інш.). Удзельнік міжнародных кінафестываляў.