Дыяна Ашымава
Казахстан
Арт-дырэктар МКФ студэнцкіх фільмаў «Бастаў». Сузаснавальнік агенцтва па міжнародным прасоўванні Kazakhstan Cinema, заснавальнік кінакампаніі A Team. Міжнародны кансультант Каірскага МКФ па Цэнтральнай Азіі. Член Сеткі прасоўвання азіяцкага кіно.
Барбара Вурм
Германія
Член адборачнага камітэта Берлінскага МКФ, таксама супрацоўнічае з фестывалем «goEast» у Вісбадэне. Выкладае ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальдта. Яе даследаванні прысвечаны гісторыі ўсходнееўрапейскага кіно.
Дар’я Жук
Беларусь
Беларуская рэжысёрка Дар’я Жук да працы ў кіно вывучала эканоміку ў Гарвардзе. Прэм’ера яе дэбютнага фільма «Хрусталь» адбылася ў Карлавых Варах; фільм заваяваў дзясяткі Гран-пры, прадстаўляў беларускі кінематограф на сотні міжнародных фестываляў і быў вылучаны на саісканне прэміі «Оскар» у катэгорыі «Лепшы фільм на замежнай мове».
Шэнь І
Кітай
Прадзюсар і сцэнарыст. Двухразовы лаўрэат Першай прэміі Ганконгскага міжнароднага літаратурнага фестывалю. Была членам журы Кітайскай кінапрэміі (2011, 2013), онлайн-фестывалю французскага кіно MyFrench (2013) і секцыі Forward Future МКФ у Пекіне ў 2018 годзе. Суаўтар сцэнарыя фільма-ўдзельніка конкурснай праграмы «Маладосць на маршы» Мінскага МКФ «Прах» (рэж. Лi Сяафэн, 2017).