Міжнароднае журы кінапрэсы ФІПРЭСІ

Гідэон Кутс

Гідэон Кутс

Старшыня журы, Францыя

Кінакрытык, журналіст, тэлевядучы, пісьменнік, даследчык. Член журы ФІПРЭСІ вядучых МКФ. Віцэ-прэзідэнт французскага Саюза кінажурналістаў, ганаровы прэзідэнт Асацыяцыі замежнай прэсы, прафесар камунікацый Універсітэта Парыж 8.
Люсі Вірхен

Люсі Вірхен

Мексіка

Журналіст, кінакрытык, праграмны дырэктар. Працуе ў шэрагу часопісаў і на радыё. Рэдактар-заснавальнік анлайн-часопісу «The Thinking Eye». У мінулым – мастацкі кіраўнік МКФ у Гвадалахары, супрацоўнічае з кінакампаніямі Лацінскай Амерыкі.
Максім Казючыц

Максім Казючыц

Расія

Кінакрытык, журналіст, кандыдат філасофскіх навук, даследчык (УДІК), член ФІПРЭСІ і МФЖ. Даследуе кіно, медыя, тэлебачанне, філасофію культуры, сучаснае мастацтва. Супрацоўнічае з часопісамі «Мастацтва кіно», «Тэлекінет», «Кіназнаўчыя запіскі» і інш.
Ніна Ковачыч

Ніна Ковачыч

Харватыя

Пазаштатны аўтар, кінакрытык, журналіст, удзельнік фестываляў (МКФ у Заграбе, «ZagrebDox», «Animafest»). Супрацоўнічае з некалькімі журналамі, вэб-сайтамі і нацыянальнымі радыёперадачамі. Рэгулярна асвятляе працу розных МКФ, піша для NISI MASA.
Ганна Яфрэменка

Ганна Яфрэменка

Беларусь

Журналіст, кінааглядальнік. Скончыла журфак БДУ, дзе вывучала міжнародную журналістыку і палітыку. Рэдактар AFISHA.TUT.BY – найбуйнейшага беларускага забаўляльнага медыя. Аўтар соцень рэцэнзій для друкаваных і сеткавых беларускіх і расійскіх выданняў.