Ларан Даніелу
Старшыня журы, Францыя
Агент па продажы, дыстрыб’ютар, прадзюсар. У 2015 годзе заснаваў у Парыжы прадзюсарскую і дыстрыб’ютарскую кампанію LOCO FILMS. Прадзюсар фільмаў «Трайны агент» Эрыка Рамера, «Прынцэса Сонца» Філіпа Леклерка, «Аляксандра» Аляксандра Сакурава і інш.
Бетсі Цай
ЗША
Рэжысёр-дакументаліст, сцэнарыст. Прадзюсар «Канфуцыянскай мары» (спецыяльны прыз журы на МКФ у Карлавых Варах, 2019). Вывучала рэжысуру, англійскую літаратуру і ўрэгуляванне міжнародных канфліктаў у UCLA. У 2015-2020 гг. працавала ў Інстытуце «Сандэнс».
Максім Швед
Беларусь
Рэжысёр. Вывучаў паліталогію на юрфаку БДУ, вучыўся на курсах рэжысёраў у Санкт-Пецярбургу і Мінску. У 2016 скончыў курс DOC PRO кінашколы Вайды ў Варшаве. Яго фільм «Чыстае мастацтва» шмат вандраваў па фестывалях, дзе атрымаў некалькі значных узнагарод.