Журы

Крысціян Дзюэкер

Крысціян Дзюэкер

Старшыня журы, Данія

Дацкі рэжысёр і сцэнарыст. Крысціян здымае поўнаметражныя фільмы, ТБ-серыялы і рэкламныя ролікі. Сузаснавальнік дацкай кінавучэльні «Super16». Два гады таму яго фільм «Грандыёзнае птушынае спаборніцтва» дэманстраваўся на Мінскім МКФ «Лістапад».
Сяргей Трымбач

Сяргей Трымбач

Старшыня журы, Украіна

Кінакрытык, кіназнаўца, сцэнарыст неігравых фільмаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ім. Аляксандра Даўжэнкі, прэмій ім. Фелікса Собалева і Віктара Дзёміна. Аўтар і складальнік кніг па пытаннях развіцця айчыннай кінакультуры, сотняў артыкулаў і рэцэнзій. Прэзідэнт Асацыяцыі кінакрытыкаў Украіны. Старшыня Нацыянальнага саюзу кінематаграфістаў Украіны.
Заза Урушадзэ

Заза Урушадзэ

Старшыня журы, Грузія

Рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар. Скончыў Тбіліскі ўніверсітэт тэатра і кіно ім. Шота Руставэлі.
Старшыня Саюзу кінематаграфістаў Грузіі. Член Амерыканскай Кінаакадэміі. У 2002 - 2004 гг.  - дырэктар Нацыянальнага Цэнтра Кінематаграфіі Грузіі. Уладальнік каля 30 міжнародных узнагарод. Намінант на прэміі "Оскар" і "Залаты Глобус".
Дэні Катэ

Дэні Катэ

Старшыня журы, Канада

За час працы журналістам і кінакрытыкам зняў 15 незалежных кароткаметражных фільмаў. Яго першы мастацкі фільм "Зменлівыя станы" атрымаў "Залатога леапарда" ў Лакарна. "Вік + Фло бачылі мядзведзя" атрымала "Сярэбранага мядзведзя" Берлінале.
Паскаль Рамонда

Паскаль Рамонда

Францыя

Фестывальны агент з Францыі, якая актыўна падтрымлівае аўтарскае кіно. Мае больш чым 15-гадовы досвед працы ў міжнароднай кінаіндустрыі. Назіранне за развіццём рынку дазволіла ёй даць дарогу беспрэцэдэнтнай колькасці артхаўсных фільмаў. У 2010 годзе Паскаль Рамонда стварыла ўласную кампанію для прасоўвання і распаўсюджвання незалежнага кіно. Працавала з фільмамі такіх майстроў, як Гай Мэдзін, Джафар Панахі, Георгій Авашвілі.
Інгвар Эгерт Сігурдсан

Інгвар Эгерт Сігурдсан

Ісландыя

Актор, сцэнарыст, прадусар. Скончыў Ісландскую акадэмію мастацтваў у 1990 г. Мае шырокі досвед працы ў тэатры. Атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый за лепшую мужчынскую ролю Еўрапейскай кінаакадэміі за фільм «Englar alheimsins» («Анёлы сусвету»). Атрымаў сем прэмій «Эда» (ісландская кінаўзнагарода) у катэгорыі «лепшая мужчынская роля».
Рэната Сантора

Рэната Сантора

Італія

Даследчык кіно і адборшчык праграмы Giornate degli Autori - Venice Film Festival («Дні аўтараў») Венецыянскага кінафестывалю. Член журы шматлікіх кінафорумаў, як выкладчык спецыялізуецца на сферы аўдыёвізуальнай адукацыі.

Пётр Шапацінік

Пётр Шапацінік

Расія

Нарадзіўся ў 1956 г. У 1978 г. скончыў УДІК. З 1979 па 1998 г. працаваў у часопісе «Мастацтва кіно». Аўтар і вядучы ТБ праграмы «Кінескоп». Аўтар шматлікіх дакументальных фільмаў пра людзей мастацтва. Член «ТЭФІ» і «Ніка». Лаўрэат міжнародных і айчынных тэле- і кінафестываляў. Аўтар аповесці «Стэрэа» (рыхтуецца да друку).
Дар'я Юркевіч

Дар'я Юркевіч

Беларусь

Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і французскай школы Le Fresnoy, аспірантка французскага ўніверсітэта Paris VIII, піша дысертацыю па сучасным мастацтве, здымае ігравое і дакументальнае кіно. Фільмы Дар'і Юркевіч з'яўляюцца ўдзельнікамі і лаўрэатамі прэстыжных міжнародных кінафестываляў, у тым ліку і Мінскага МКФ: дыпломамі Нацыянальнага конкурсу былі ўзнагароджаны яе ігравая карціна «Баба, Ваня і каза» ў 2014 годзе і дакументальная «Вялікдзень Хрыстовы» ў 2015 годзе.
Альгерд Бахарэвіч

Альгерд Бахарэвіч

Беларусь

Пісьменнік. Нарадзіўся ў Мінску. Аўтар раманаў і зборнікаў эсэ ("Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення", "Дзеці Аліндаркі", "Белая муха, забойніца мужчын"). Лаўрэат літаратурныхпрэмій. Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў у Германіі, Чэхіі, Славеніі, Літве, Швецыі, Украіне.