Журы

Павел Лазіньскі

Павел Лазіньскі

Польшча

Рэжысёр, аператарі прадзюсар дакументальных фільмаў. Скончыў кінашколу ў Лодзі. Выкладае рэжысуру неігравога кіно ў нацыянальнай кінашколе ў Лодзі і кінашколе ў Гдыні. Аўтар звыш за 20 дакументальных фільмаў, адзначаных узнагародамі.
Кутайба Бархамджы

Кутайба Бархамджы

Францыя

Рэжысёр і рэжысёр мантажу. Нарадзіўся ў Дамаску. Скончыў Валгаградскі дзяржаўны медзіцынскі ўніверсітэт, а потым кінашколу ESEC у Парыжы (Францыя). Рэжысёр мантажу дакументальных карцін. Манціраваў фільмы на 10 розных мовах. Удзельнік буйных фестываляў.
Таццяна Собалева

Таццяна Собалева

Расія

Рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар. Зняла больш за 20 неігравых карцін і серыялаў. Удзельнік еўрапейскіх трэнінг-праграм па стварэнні  неігравого фільма. З 2013 г. працуе у сферы ка-прадукцыі, заснавала студыю Filmstart. З 2015 г. - член каманды арганізатараў кінафестываля "ДОКер". Член Гільдыі неігравога кіно і ТБ.
Дарота Лех

Дарота Лех

Канада

Член адборачнай камісіі МКФ ў Таронта. Займаецца пошукам фільмаў з Беларусі, Польшчы, Расіі , Украіны, Каўказа і Цэнтральнай Азіі і планаваннем Дакументальнай Канферэнцыі МКФ «Hot Docs». Каардынатар «Форума Hot Docs», на якім удзельнікі могуць прадставіць інвестарам свае праекты.
Галіна Адамовіч

Галіна Адамовіч

Беларусь

Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці "рэжысура дакументальнага кіно".Аўтар сцэнарыя і рэжысёр звыш 40 дакументальных фільмаў. Удзельнік, прызёр і член журы міжнародных кінафестываляў. Лаўрэат Адмысловай Прэміі Прэзідэнта РБ дзеячам культуры і мастацтва.
Андрэй Алфёраў

Андрэй Алфёраў

Украіна

Кінакрытык,куратар і прадзюсар. Выканаўчы прадзюсар шэрагу ТБ і радыёпраграм. Сузаснавальнік і мадэратарсерыі адмысловых падзей "Кіно пра мяне". куратар першай мультымедыйнай выставвы пра кіно ва Украіне "Цені забытых продкаў". Спрадзюсаваў для выставы два кароткаметражныя фільмы.
Кацярына Барабаш

Кацярына Барабаш

Расія

Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. М. В. Ламаносава. Журналіст, кінакрытык, карэспандэнт Міжнароднага французскага радыё
(RFI), супрацоўнічае з шэрагам расійскіх выданняўю Член Гільдыі кінакрытыкаў, член Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў ФІПРЭСІ.
Артур Клінаў

Артур Клінаў

Беларусь

Мастак, пісьменнік, галоўны рэдактар альманаха "pARTisan". Аўтар раманаў "Sonnenstadt der Traume", "Шалёным" і "Шклатара". Працуе ў кіно як мастак і сцэнарыст. Складальнік і выдавец серыі альбомаў па сучасным беларускім мастацтве "Калекцыя Партызана".  Прадстаўляў РБ на Біенале ў Венецыі
Крысцін Камдэсю

Крысцін Камдэсю

Францыя

Праздюсар. ЗАснавальнік прадзюсарскай кампаніі "ALEGRIA", што атрымала ў 2013 г. прыз "Лепшая кампанія-прадзюсар дакументальныых фільмаў" фд французскай Асацыяцыі кіно і ТБ прадзюсараў. Эксперт і член журы праграмы "NIPKOW" (Берлін). Член Еўрапейскай кінаакадэміі.
Кацярына Клада

Кацярына Клада

Расія

Кіназнаўца, кінакрытык. Скончыла УДІК. Публікавалася ў розныхвыданнях, вяла раздзел інтэрв'ю ў газеце "Прыватнае жыццё", аўтарскую калонку ў газеце "Экран і сцэна". Куратар праграм і член журы розных кінафестываляў. Член Саюза кінематаграфістаў.